Фольклор белорусов Сибири и Дальнего Востока. Ч. 1: Семейно-обрядовые песни и причитания. - 2011. (Т. 31.)
471. Пахаванне — Як нясуць пакойніка, а я хачу, каб ля мяне провады сталі, то выношу грошы бацюшку. Тады провады спыняюцца і адпраўляюць малітву каля хаты. Запячатваюць магілу так: бацюшка дае з цэрквы зямлю, яе прывозіш, выціскаеш на магіле крыж і засыпает яго тою зямлёю. На памінках галоўным (хто мыў, рабіў труну і капаў яму) давалі па стакану гарэлкі, а запрошаным — па румачке. Пасля таго, як стары хрэст згніў, новы хрэст ставіўся адначасова з нечым паха- ваннем: «Чужога іду хаваць, а свайму нясу хрэст». 472. Памінальны дзень — Мы паміналі кажны каля сваіх магілак. Усе кучкамі сядзяць, лавачкі падзеланы. Усе кажны сваіх памінаюць... У нас на кладбішча ходзяць после Паскі ва вторнік. У нас была «мёртвая» і «жывая» Радаўніца. «Жывая» Радаўніца перад «мёртвай» — за цвятамі хадзілі ўсе. Цвяты рассажывалі ў гаршочкі і яны растуць на акне... Ну, а ва вторнік — «мёртвая» Радаўніца — ідут на кладбішча. Яшчэ Дзяды былі после Акцябрскай. Абязацельна Дзяды ў субо- ту. За стол завём всех: і жывых, і пакойнікаў. Мама завёт: «Айда, хто памёршы нашы, айда памінаць к нам». Еда са стала ўбіраецца толька утрам...
Made with FlippingBook
RkJQdWJsaXNoZXIy MTY3OTQ2